Дэпутат Алесь Чыгір праз суд дамагаецца аднаўленьня на працы

Радыё Свабода Сёньня ў Бабруйскім судзе пачаўся разгляд заявы дэпутата гарадзкога Савету Алеся Чыгіра аб аднаўленьні на працы.
У інтэрвію для Радыё Свабода заяўнік паведаміў, што ён не згодны з прычынамі яго звальненьня і ў адпаведнасьці з артыкулам 24 Закона аб статусе дэпутата мясцовага Савету патрабуе ад гарадзкога аддзелу аднаўленьня на працы ў якасьці школьнага настаўніка гісторыі.

Чыгір быў звольнены з-за заканчэньня тэрміну кантракту. Зараз у судзе абвешчаны перапынак. Рашэньне чакаецца каля 13 гадзінаў.

Падрабязнасьці слухайце пазьней у эфіры Радыё Свабода і чытайце на сайце ў інтэрнэце.