Сёньня ў "Начной Свабодзе"

Радыё Свабода Апошняя гадзіна "Свабоды" – слухайце сёньня ўначы
Госьць "Начнога эфіру" мастацтвазаўца Сяргей Харэўскі. Ён аўтар шматлікіх культуралягічных публікацыяў, сярод іншага пракамэнтуе апытаньне – у якой сфэры мастацтва Беларусь найбольш вядомая? Інтэрвію з амэрыканскім філёзафам Фрэнсісам Фукуямам, які прагназаваў падзеньне камуністычнай сыстэмы, сябе называе марксістам. Рэпартаж зь мядовага кірмашу.

У "Начной чытанцы" беларускі паэт і драматург са Швэцыі Дзьмітры Плакс.

Слухайце ў эфіры Свабоды і ў Інтэрнэце пасьля 23-й.