Лічба дня: у Беларусі ўбрана звыш 90 % плошчаў бульбы

Радыё Свабода Паводле зьвестак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня, на 17 кастрычніка ў Беларусі выбрана 90,38 % плошчаў бульбы, або 679,95 тысячы тонаў.
Ураджайнасьць бульбы складае сёлета 167,23 цэнтнэра з гектара. Летась ураджайнасьць была меншая – 148,5 цэнтнэра.