У Менск прыляцеў прэзыдэнт Азэрбайджану

Радыё Свабода, Менск У Беларусі з афіцыйным візытам знаходзіцца прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў. Сёньня зь ім сустрэнецца кіраўнік Беларусі.
Паводле прэзыдэнцкай прэсавай службы, будзе абмеркаваны “шырокі спэктар пытаньняў двухбаковага супрацоўніцтва”. Ня выключана, што падчас сустрэчы будзе закранутае пытаньне паставак азэрбайджанскай нафты ў Беларусь. Прэзыдэнты падпішуць дамову аб супрацоўніцтве да 2015 года.

Прыезд Ільхама Аліева -- першы афіцыйны візыт прэзыдэнта Азэрбайджану ў Беларусь. Акрамя сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у праграме двухдзённага знаходжаньня ў Менску значыцца наведваньне шэрагу буйных прадпрыемстваў— МТЗ, МАЗу і БелАЗу, а таксама Нацыянальнай бібліятэкі.