Пратэстантам дазволілі правесьці мітынг 21 кастрычніка

Радыё Свабода Вернікі пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” атрымалі дазвол Менскага гарвыканкама на правядзеньне мітынгу ў парку Дружбы народаў ля плошчы Бангалор.
Вернікі спадзяюцца прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблемаў не толькі сваёй царквы, але і ўсіх пратэстантаў Беларусі. Мітынг пройдзе 21 кастрычніка з 18 да 20 гадзін.

Тым часам галадоўка пратэстантаў працягваецца 12 дзень, яны патрабуюць, каб улады Менску прызналі іх храм, набыты ў 2002 годзе, культавым будынкам. У самім будынку царквы галадае 35 чалавек, усяго – больш за 170 чалавек.