Лічба дня: у Беларусі жыве 9 мільёнаў 724 тысячы чалавек

Радыё Свабода Паводле стану на 1 верасьня, насельніцтва Беларусі скарацілася да 9 мільёнаў 724 тысяч чалавек.
Згодна са зьвесткамі Міністэрства статыстыкі і аналізу, за пэрыяд ад студзеня да верасьня 2006 году ў Беларусі нарадзіліся 63 тысячы 300 дзяцей. Памерлі за восем месяцаў гэтага году 92 тысячы 900 чалавек.