У Гомелі затрымана каля паўтара дзясятка чалавек

Радыё Свабода Сёньня ў Гомелі напачатку 9-й гадзіны вечара супрацоўнікі Цэнтральнага райаддзелу міліцыі затрымалі каля паўтара дзесятка пераважна студэнтаў і школьнікаў, у іх ліку тры дзяўчыны. Ля помніку Кірылу Тураўскаму ў цэнтры горада моладзь ладзіла акцыю салідарнасьці “Запалі сьвечку”.
Як паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі спадар Зьміцер, у пастарунку міліцыянты патлумачылі юнакам і дзяўчатам, што яны затрыманы дзеля высьвятленьня асобаў.

У гэтыя хвіліны удзельнікаў акцыі выклікаюць у кабінэт па аднаму дзеля гутарак і дачы паказаньняў.