У Салігорску разагнаная акцыя да “Дня Салідарнасьці”

Севярын Квяткоўскі Пяцёра актывістаў дэмакратычнага руху затрыманыя – Ільля ды Іван Шылы, Аляксей Валабуеў, Дзяніс Карноў і Аліна Таранік.
Некалькі дзясяткаў людзей сабраліся на цэнтральнай плошчы гораду, а частка плянавала прайсьці шэсьцем ад мясцовага рынку па цэнтральнай вуліцы Леніна, і далучыцца да тых, хто на плошчы. Па сьведчаньні Аляксея Валабуева, ніякіх абвінавачваньняў людзям не выстаўлялі, а затрымлівалі “дзеля высьвятленьня асобаў”. Таксама салігорскі актывіст паведаміў, што зь некаторымі з тых, хто плянаваў удзельнічаць у акцыі, міліцыянты абыходзіліся жорстка.