У ЦВК можа пабольшаць асобаў, якім забаронены ўезд у Эўразьвяз

Радыё Свабода Прадстаўляць Берасьцейшчыну ў новым складзе Цэнтравыбаркаму, верагодна, будзе Аляксандар Каляда.
Спадар Каляда займае пасаду начальніка ўправы арганізацыйна-кадравай работы Берасьцейскага аблвыканкаму. Цягам апошніх выбарчых кампаніяў і рэфэрэндуму ён узначальваў абласную выбарчую камісію. Гэта стала падставай, каб берасьцейскі чыноўнік быў уключаны ў адмысловы сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу.

Аляксандар Каляда мусіць зьмяніць у Цэнтравыбаркаме іншага прадстаўніка Берасьцейшчыны — Пятра Яцкевіча, які дасягнуў пэнсійнага веку.

Як паведамляла Радыё Свабода, сярод тых, каго мяркуецца прызначыць у новы склад Цэнтравыбаркаму, згадваецца прозьвішча кіраўніка ўправы грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі Беларусі Алега Сьліжэўскага, якому таксама забаронены ўезд на тэрыторыю Эўразьвязу.