10 судзьдзяў, пракурораў і сьледчых могуць стаць неўязнымі ў краіны ЭЗ

Алег Грузьдзіловіч, Менск Сьпіс могуць папоўніць: судзьдзі -- Аляксей Рыбакоў, Валеры Камісараў, Людзьміла Шапашнікава і Сяргей Хрыпач; супрацоўнікі пракуратуры -- Сяргей Бортнік, Андрэй Іванушкін і Мікалай Кулік. Таксама прапанавана ўключыць у сьпіс сьледчых, якія вялі справу Аляксандра Казуліна.
З такой ініцыятывай выступіла грамадзкая камісія “Свабоду Казуліну!”на падставе вывучэньня справы экс-кандыдата на прэзыдэнта і працэсаў над ім.

Сябры камісіі лічаць перасьлед Аляксандра Казуліна цалкам палітычна матываваным і заклікаюць ўлады Беларусі пераглядзець гэтую справу і вызваліць палітыка.