Міхал Стэльмак, Менск Ці ўсе рэлігійныя канфэсіі Беларусі маюць роўныя магчымасьці, каб будаваць і адкрываць свае храмы? Адказаць на пытаньне тыдня Беларускай Свабоды наш карэспандэнт папрасіў жыхароў мястэчка Краснае Маладэчанскага раёну.
(Спадарыня Валянціна: ) “Я думаю, што не”.
(Спадарыня Вера: ) “Больш цэркваў у Беларусі. Касьцёлаў менш”.
(Карэспандэнт: ) “Чаму?”
(Спадарыня Вера: ) “Менш фінансуе”.
(Карэспандэнт: ) “Хто?”
(Спадар Іван: ) “Дзяржава. Больш падтрымлівае цэрквы”.
(Спадарыня Ларыса: ) “Дзяржава павінна роўныя ўмовы ствараць”.
(Спадар Аляксей: ) “Мы атэісты. Тут за Чысьцю пабудавалі царкву. Хаця й прыход малы, але царкву пабудавалі. Адну, тут другая… А касьцёл — адзін. І ў гэтай акрузе тут не будавалі больш. У Маладэчне будуюць тры праваслаўныя цэрквы, а не касьцёл”.
(Спадарыня Галіна: ) “Я лічу, што больш праваслаўных. Толькі ня ведаю, чаму”.
(Карэспандэнт: ) “Ці ўсе рэлігійныя канфэсіі Беларусі маюць роўныя магчымасьці для будаўніцтва сваіх храмаў?”
(Спадар Васіль: ) “Умовы роўныя, але фінансавыя сродкі ня роўныя. Таму што ў касьцёлаў асноўны цэнтар на Захадзе. Касьцёлы падпарадкоўваюцца Рыму — Ватыкану. І Ватыкан ім грошы пераводзіць, дапамагае. А пратэстантаў фінансуе Амэрыка, Швэцыя. А ў нас, праваслаўных, асноўны цэнтар — Масква. А ў Расеі няма грошай”.
(Спадарыня Марыя: ) “У нас цэркваў больш. Таму што праваслаўных людзей больш. Вось у нас у вёсцы каталікоў мала, а праваслаўных шмат. Так, я лічу, у кожнай вёсцы”.
(Спадарыня Святлана: ) “Будуецца больш праваслаўных храмаў. Цяпер іх наагул шмат. Відаць, шмат таму цэркваў, што вернікаў больш”.
(Спадарыня: ) “Ва ўсіх умовы аднолькавыя. Краснае — таму прыклад. Вунь малітоўны дом, калі ласка, вунь — касьцёл, вунь — царква. Хадзіце, куды хочаце”.
(Спадарыня Вольга: ) “Баптыстам больш дапамагаюць. Ім Захад і пасылкі шле, і аўтобусы даюць, і машыны. А нам — паспрабуй, дабярыся. І аўтобус ня ходзіць, і да электрычкі далёка. Хацелася б, каб і нам было як да царквы даехаць”.
(Спадар Васіль: ) “Пратэстанты ёсьць пратэстанты. Вядома, Лукашэнка розныя сэкты прытрымлівае. Таму што сам пратэстантызм складаецца з многіх сэктаў: баптысты, пяцідзясятнікі й гэтак далей. І, канечне, яны трохі прыціскаюцца дзяржавай”.