"Брестский курьер" выключаюць з падпіснога каталёга на 2007 год

Паводле Службы маніторынгу “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Рэдакцыя недзяржаўнай газеты “Брестский курьер” атрымала ліст за подпісам дырэктара Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта” Георгія Цітова, у якім гаворыцца, што “дамова на распаўсюд і дастаўку “Брестского курьера” заканчваецца 31 сьнежня 2006 года і далей працягнута ня будзе. У сувязі з гэтым на новы падпісны пэрыяд газэта будзе выключаная з Каталёга пэрыядычных выданьняў”. Пра прычыны скасаваньня дамовы ў лісьце нічога не паведамляецца.
Нагадаем, у 2005 годзе РУП “Белпошта” таксама адмаўлялася уключаць газету ў каталог і зрабіла гэта толькі за 5 дзён да заканчэння падпісной кампаніі.

На пачатку 2006 года РУП “Белпошта” скасавала дамовы з “Брестским курьером” на гандаль ўраздроб і дастаўку выданьня ў рэгіёны Берасьцейскай вобласці.