Пастаўкі нафты ў Беларусь будуць скарочаныя

Радыё Свабода Расейская кампанія “Транснефть” у чацьвёртым квартале гэтага году скароціць пастаўкі нафты ў Беларусь на 30 адсоткаў – гэта каля 1 мільёна тон.
Кампанія тлумачыць гэта патрабаваньнямі “Ростэхнагляду” аб скарачэньні ціску ў нафтаправодзе “Дружба”, на якім пасьля аварыі, што адбылася ў ліпені, выявілі шмат дэфэктаў.

Як мяркуе расейская газэта “Коммерсантъ”, расейскія ўлады такім чынам хочуць націснуць на прэзыдэнта Лукашэнку у ходзе дыскусіі вакол цэн на газ для Беларусі на 2007 год.