У Ваўкавыскім раёне шукаюць чалавека, якога заваліла апоўзьнем

Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Няшчасны выпадак, паводле інфармацыі дзяжурнага Міністэрства надзвычайных сытуацый Ваўкавыскага раёна, здарыўся ў крэйдавым кар’еры побач з вёскай Калядзічы.
Учора прыкладна а 16.40 пяць аўтамабіляў МАЗ стаялі пад загрузку ў кар’еры, калі зьверху пайшоў апоўзень. Аўтамабілі былі заваленыя, некаторыя нават перавернутыя. Чатыры кіроўцы ўратаваліся самастойна, пошукі пятага працягваюцца службай МНС дагэтуль.

Глыбіня кар’ера складае 20 мэтраў. Кар’ер належыць прадпрыемству ТАА “Краснасельскбудматэрыялы”.