Лёгкі самалёт урэзаўся ў будынак у Нью-Ёрку. Загінулі 2 чалавекі

Радыё Свабода, Гародня Невялікі аднаматорны самалёт ў сераду ўвечары ўрэзаўся ў 50-павярховы будынак прыблізна на ўзроўні 20-га паверху. Гэты жыльлёвы будынак знаходзіцца на 72-ой вуліцы ў Мангэтэне. У выніку сутыкненьня ўзьнік пажар, які ахапіў некалькі паверхаў будынку і быў пагашаны праз некалькі гадзінаў.
ФБР адразу заявіла, што няма ніякіх паказьнікаў, што інцыдэнт можа быць тэрактам. Як высьвятлілася пазьней, аднаматорны самалёт Cirrus SR-20 прыналежаў 34-гадоваму бэйсбалісту каманды New York Yankees Коры Лідлу. Верагодна, ён і быў за стырном, на месцы падзеньня быў знойдзены ягоны пашпарт.

Магчыма, пілёту не хапіла паліва. Паводле некаторых зьвестак, ён пасьпеў падаць сыгнал бедзтва незадоўга да сутыкненьня.