Украіна адмовілася ад расейскага газу

Радыё Свабода Украіна ў 2007 годзе ня стане закупаць расейскі газ. Пра гэта заявіў міністар паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юры Бойка. Украіна падпісала кантракты на пастаўку газу зь сярэднеазіяцкіх краінаў: 7 мільярдаў кубамэтраў – з Узбэкістану, 8.5 мільярдаў – з Казахстану, і 42 мільярды кубамэтраў – з Туркмэністану.
Сама Ўкраіна здабывае 20 мільярдаў кубамэтраў газу ў год. Гэты аб’ём разам з пастаўкамі з трох сярэднеазіяцкіх краінаў павінен пакрыць усе газавыя патрэбы Ўкраіны, якія складаюць 78 мільярдаў кубамэтраў у год.

Прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч заявіў, што Ўкраіна гарантуе бесьперашкодны транзыт расейскага газу праз сваю тэрыторыю. Летась праз украінскую газатранспартную сыстэму было перапампавана больш за 120 мільярдаў кубамэтраў газу.