Тацяна Поклад, Вільня Сёньня у Вільні завершыліся “Дні нацыянальнай беларускай і літоўскай культуры”, прысьвечаныя стагодзьдзю першай беларускай газэты Наша Ніва.
У імпрэзах бралі удзел літоўскія парлямэнтары Вацлаў Станкевіч і Ёнас Чэкуоліс, кіраўнік дэпартамэнту нацыянальных мяншыняў пры літоўскім урадзе Антанас Пятраўскас. Былы прэм''ер-міністар Літвы Альгірдас Бразаўскас забясьпечыў фінансавую падтрымку. У ліку беларускіх удзельнікаў былі Станіслаў Шушкевіч, Ірына Казуліна.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая прыехала ў Вільню пасьля сустрэчаў з прадстаўнікамі ўраду Эстоніі, адзначыла, што і ў Літве плянуецца шэраг яе сустрэчаў зь літоўскімі палітыкамі і кіраўніцтвам.
(Сурвіла: ) “Мяне тут заўсёды вельмі добра прымалі, мінулы раз я сустракалася зь віцэ-страшынём літоўскага Сойму, мы выдатна паразумеліся”.
Сёньня ў віленскай ратушы адбыліся канцэрты і выставы кніг і мастацкіх твораў. Выступаў Віктар Шалкевіч, гурт “Стары Ольса”, свае творы прывёз Алесь Пушкін.
У часе дыскусіяў абмяркоўвалася магчымасьць выданьня беларуска-літоўскага і літоўска-беларускага слоўнікаў, кніг па гісторыі Літвы, зробленых літоўскімі аўтарамі па-беларуску, і гісторыі Беларусі, напісанай беларусамі па-літоўску, выданьняў па гісторыі Вільні і Віленскага унівэрсытэту.
У імпрэзах бралі удзел творцы і дзеячы зь Беларусі і многіх краінаў сьвету з трох кантынэнтаў. Кіараўніца латвійскага тарыства беларускай культуры «Сьвітанак» Тацяна Казак кажа:
(Казак: ) “Для ўсіх нас – гэта магчымасьць глынуць беларускага паветра, але ў Беларусі немагчыма ладзіць такія імпрэзы на дзяржаўным узроўні”.
Адзін з арганізатараў, намесьнік старшыні Таварыства беларускай культуры ў Літве Валеры Місюк падкрэсьлівае, што галоўная мэта імпрэзы – культурная, хаця ў часе дыскусіяў ўздымаліся пытаньні і сацыяльныя, і палітчыныя.
(Місюк: ) “Я б назваў гэта нават і зьездам беларусаў сьвету – паводле ўзроўню ўдзельнікаў, іх выступаў. А мэта нашая – культурная, гістарычная, гэта шырэй за нейкія палітычныя рашэньні, так што рэзалюцыяў ня будзе”.