Бабруйск: актывіста, затрыманага ў часе "Дажынак", адпусьцілі

Радыё Свабода Пасьля трохгадзіннага затрыманьня грамадзкі актывіст Максім Буйніцкі адпушчаны міліцыянтамі дамоў.
Са слоў грамадзкага актывіста, за час зьняволеньня яго вазілі ў міжраённы аддзел крыміналістычнай экспэртызы, каб зьняць адбіткі пальцаў. Спадар Буйніцкі запатрабаваў ад міліцыянтаў спачатку прад’явіць яму абвінавачваньне, якое дае ім права на падобныя дзеяньні. Гэтага не было зроблена – міліцыянты толькі сфатаграфавалі актывіста і адпусьцілі.