Менск: 25 школьнікаў шпіталізаваныя, 5 зь іх — у рэанімацыі

Любоў Лунёва, Менск Вучань 10-й клясы менскай школы №69 ускрыў у калідоры школы газавы балёнчык, якім звычайна карыстаюцца дзеля самаабароны. Балёнчык быў стары, і ён выбухнуў. Няўдалы жартаўнік трапіў у рэанімацыю разам з чатырма школьнікамі, якія былі ў момант выбуху каля яго.
Яшчэ 20 вучняў шпіталізавалі з атручваньнямі рознай ступені.

Мэдыкі паведамілі, што школьнікаў неўзабаве выпішуць са шпіталю. Пяцёра вучняў, якія трапілі ў рэанімацыю, будуць яшчэ нейкі час праходзіць лячэньне.