Лічба дня: 200 мільярдаў рублёў на "Дажынкі" у Бабруйску

Радыё Свабода
На падрыхтоўку да фэсту "Дажынкі" у Бабруйску выдаткавалі болей за 200 мільярдаў рублёў. Пра гэта заявіў журналістам намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Анатоль Глаз. Паводле спадара Глаза, грошы пайшлі на рамонт будынкаў, дарогаў і ходнікаў, пасадку дрэваў і кветак.

Крыніца: Агенцтва фінансавых навінаў