У Жлобіне адміністрацыйная камісія рэагуе на сьвечкі

Радыё Свабода Сёньня адміністрацыйная камісіі Жлобінскага райвыканкама павінна разгледзець міліцэйскі пратакол у дачыненьні навучэнца гімназіі Андрэя С. Яго абвінавачваюць у правядзеньні несанкцыянаванага пікета.
Падобныя абвінавачваньні прад`яўляюцца і аднаму навучэнцу гімназі -- Кірылу А. 16 верасьня Андрэй і Кірыл разам з іншымі маладымі гараджанамі бралі ўдзел у акцыі салідарнасьці “Запалі сьвечку”.