"Сцэнары школьных сьвятаў робяцца толькі на расейскай мове"

Радыё Свабода На наш тэлефон-аўтаадказьнік патэлефанаваў слухач “Свабоды:
“Тэлефануе Вам настаўнік зь вясковай беларускамоўнай школы, дзе вучні чуюць сваю родную мову толькі на ўроках. У астатні час з вуснаў настаўнікаў гучыць толькі расейская мова альбо “трасянка”. Я ведаю, што такая сытуацыя шмат у якіх школах. Сцэнары школьных сьвятаў і мерапрыемстваў робяцца толькі на расейскай мове. Я б хацеў, каб на гэтых сьвятах дзеці чулі сваю родную мову. Але ня ведаю, дзе можна дастаць беларускамоўныя сцэнары. Можа быць, Радыё Свабода дапаможа мне зьвязацца з настаўнікамі і вучнямі ліквідаванага ўладамі Беларускага гуманітарнага ліцэю. У іх, напэўна, павінны быць гэтыя сцэнары”.

Агляд тэлефанаваньняў слухачоў “Свабоды” ў вечаровым эфіры

Тэлефон-аўтаадказьнік у Менску 2 90 39 52