Радыё Свабода Гэтая інфармацыя прагучала сёньня ўначы на італьянскім тэлеканале RAI-1. У праграме “Ад дзьвярэй да дзьвярэй” узялі ўдзел Алесандра Джуста і Марыя-К’яра Барначын, іхныя маці, італьянскія псыхоляг і юрыст.
Амбасадар Беларусі ў Рыме Аляксей Скрыпко і ягоны адвакат ў студыі не былі й адказвалі на пытаньні папулярнага вядучага Бруна Вэспа па тэлефоне.
Нягледзячы на позьні час (перадача пачалася каля гадзіны раніцы й цягнулася прыкладна 90 хвілінаў), праграму паглядзелі многія італьянцы.
Пробашча Рымскай царквы Сьвятога Антонія Клода Рабінэ дыскусія вельмі ўразіла.
(Рабінэ: ) “Бруна Вэспа вельмі добра вёў праграму, задаваў канкрэтныя пытаньні амбасадару. Напрыклад, ці зможа гэтая дзяўчынка цяпер сустракацца зь сям’ёй, ці могуць яны званіць ёй, прыехаць на Каляды. Амбасадар адказваў: пабачым, трэба пачакаць, паглядзець, у якім яна стане. Зь іншага боку, амбасадар запэўніў аўдыторыю, што ў Вікі ўсё добра, што яна цяпер вучыцца й нават хоча вучыць беларускую мову”.
Падчас перадачы Марыя-К’яра Барначын заявіла, што просіць прабачэньня ў Беларусі за ўтойваньне Вікі. Гэты ўчынак сям’я зрабіла з адчаю. Муж і жонка падкрэсьлілі, што гатовыя супрацоўнічаць зь Беларусьсю й папрасілі, каб выпадак зь Вікай не адбіўся на невінаватых беларускіх дзецях. “Беларусь перамагла дыпляматычна, аднак цяпер прашу гэтую краіну перамагчы на карысьць беларускіх дзяцей, дазваляючы Віцы кантактаваць з намі”, — сказала Марыя К’яра Барначын.
Адказваючы на пытаньні, амбасадар Скрыпко заявіў, што ягоная краіна зробіць усё, каб забясьпечыць Віцы самае прыгожае жыцьцё ў любой краіне сьвету. Паводле словаў амбасадара, просьба Джуста й Барначын адносна ўдачарэньня Вікі можа быць разгледжаная, аднак пасьля разгляду прашэньняў іншых 150 італьянскіх параў. Дыплямат падкрэсьліў, што трэба дзейнічаць паводле агульных правілаў і чакаць сваёй чаргі.
Сёньня а 21-й гадзіне паводле мясцовага часу на італьянскім “Канале Італія” адбудзецца дыскусія пра лёс Вікі Мароз, усынаўленьне дзяцей італьянцамі, а таксама пра часовую апеку дзяцей італьянскімі сем’ямі на вакацыях. У праграме возьмуць удзел вядомыя італьянскія палітыкі.
Здымак з тэлеперадачы