Працягваецца суд над газэтай “Товарищ”

Радыё Свабода Працяг судовай справы паводле пазову да газэты “Товарищ”, якую выдае Партыя камуністаў Беларуская, аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі пачаўся сёньня ў 10 гадзіне ў судзе Ленінскага раёну Менску.
Пазоў да газэты і прафсаюзнага актывіста Паўла Паддубскага — аўтара артыкулу “Прыехалі ў прыгоннае права”, апублікаванага 9 чэрвеня, падаў старшыня асацыяцыі “Сталічнае таксі” Ігар Верхавец. Ён патрабуе праз суд кампэнсацыю: па 15 мільёнаў рублёў ад газэты і ад аўтара артыкулу.

Учора суд заслухаў спадароў Верхаўца, Паддубскага, прадстаўніка рэдакцыі, сьведкаў. Сёньня адбыліся спрэчкі бакоў. Вынясеньне прысуду прызначана на 14 гадзінаў.