Альгерд Невяроўскі, Менск Ці сапраўды былы дэпутат парлямэнту Сяргей Скрабец галадае ў калёніі на знак пратэсту супраць таго, што адміністрацыя дагэтуль не накіравала ягоных дакумэнтаў на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне? Сваякам Сяргея Скрабца нічога не вядома пра ягоную акцыю пратэсту. З калёніі ж паступае супярэчлівая інфармацыя.
Пацьвярджэньне інфармацыі пра тое, што Сяргей Скрабец галадае, зьявілася ўчора ўвечары ў паведамленьні агенцтва БелаПАН.
Сёньня я зьвязаўся з намесьнікам начальніка калёніі №3 “Віцьба” Клімам Ковалем. На маё пытаньне, ці сапраўды асуджаны Скрабец трымае галадоўку пратэсту, спадар Коваль адказаў:
(Коваль: ) “Ні пацьвердзіць, ні абвергнуць не магу. Яго хутка вызваляюць па амністыі — навошта яму галадаць?”
Я нагадаў намесьніку начальніка калёніі пра ягоную ўчорашнюю размову з карэспандэнтам БелаПАН, у часе якой ён пацьвердзіў зьвесткі пра галадоўку. На гэта Клім Коваль сказаў:
(Коваль: ) “Ці мала я чаго нагаварыў”.
Але яшчэ ўчора карэспандэнту БелаПАН Васілю Сямашку Клім Коваль казаў зусім іншае. Вось што распавёў Васіль Сямашка Беларускай Свабодзе:
(Сямашка: ) “Учора, каля восьмай гадзіны вечара, я патэлефанаваў Кліму. Ён сказаў, што заява пра абвяшчэньне галадоўкі ляжыць, у сталоўцы да ежы ён не дакранаецца. Скрабец павінен быць, паводле закону, вызвалены ў канцы верасьня — пачатку кастрычніка, калі ня будзе парушэньняў рэжыму. Галадоўка парушэньнем рэжыму ня ёсьць. Гэта ягоная асабістая ініцыятыва.
Галадоўку яны ўспрымаюць з усьмешкай. Згадваюць, што калі Скрабец прыбыў у гэтую калёнію, у лютым сёлета, ён таксама абвяшчаў галадоўку. Гавораць, што пасьпяхова галадаў ад сьняданьня да абеду. Таму адміністрацыя гэтую галадоўку не ўспрымае сур’ёзна. Маўляў, чалавек усё роўна сыходзіць — няхай пагаладае. Выйдзе на волю — будзе распавядаць, што ён шляхам галадоўкі дамогся вызваленьня”.
Адміністрацыя калёніі зьбіраецца накіраваць дакумэнты Сяргея Скрабца на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне на пачатку кастрычніка. Але пакуль суд разгледзіць ягоную справу, можа прайсьці некалькі месяцаў. Пра гэта гаворыць і ягоная жонка Аляксандра Скрабец, якая сёньня атрымала ад мужа ліст:
(А.Скрабец: ) “Ён у гэтым лісьце папрасіў нас выпісаць яму да новага году “Комсомольскую правду”. Піша: выпішыце мне, бо, мяркуючы па ўсім, мне тут яшчэ прыйдзецца быць доўга”.
Гэта ня першая галадоўка пратэсту, якую абвяшчае Сяргей Скрабец. У 2004 годзе ён разам са сваімі калегамі з дэпутацкай групы “Рэспубліка” Ўладзімерам Парфяновічам і Валер’ем Фраловым галадалі 19 дзён. Яны патрабавалі дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства. Спадар Скрабец таксама трымаў галадоўку пасьля ягонага арышту ў траўні 2005 году. Сёлета 14 лютага суд прызнаў Сяргея Скрабца вінаватым у выманьваньні ў дзяржавы крэдыту і асудзіў на два з паловай гады зьняволеньня.