Глыбокае: старажытным фрэскам пагражае зьнішчэньне

Вячаслаў Кулік, Менск Распачатая рэканструкцыя ўнутраных памяшканьняў гістарычнага будынку касьцёлe кармелітаў у райцэнтры Глыбокае на Віцебшчыне ўжо выявіла невядомыя раней фрэскі. Спэцыялісты даводзяць, што гэтыя мастацкія выявы і росьпісы датаваныя пачаткам ХYIII стагодзьдзя. Між тым, Радыё Свабода стала вядома, што і сёньня будаўнікі працягваюць працу, хаця гэта пагражае зьнішчэньнем мастацкіх каштоўнасьцей.
Будынак, які з’яўляецца першым узорам віленскага барока ў Беларусі, належыць цяпер праваслаўнаму прыходу cабору Раства Багародзіцы. Мясцовы сьвятар Сяргей Грамыка ўдакладняе, што цяпер праца вядзецца гэтак званым гаспадарчым спосабам.

Пра адсутнасьць дазволу і праектнай дакумэнтацыі на гэты від рамонту гаворыць і галоўны архітэктар прадпрыемства “Віцебскаблпраектрэстаўрацыя” Канстанцін Бражнік.

У Міністэрстве культуры таксама даводзяць, што цяперашняя праца на гістарычным помніку пярэчыць нацыянальнаму закону аб захаваньні архітэктурных і гістарычных каштоўнасьцяў.

Падрабязнасьці – заўтра ў эфіры Радыё Свабода і на нашым сайце.