Алесь Камоцкі прэзэнтуе новы альбом “Дах”

Радыё Свабода Сёньня ўвечары ў малой залі канцэртнай залі “Менск” беларускі сьпявак Алесь Камоцкі ладзіць сольны канцэрт з нагоды выхаду свайго новага дыску “Дах”.
У альбом увайшлі баляды й рамансы, напісаныя бардам у розныя гады на вершы Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна і іншых беларускіх паэтаў. Адметнасьць і альбому, і канцэрту ў тым, што ўпершыню знаны беларускі бард прэзэнтуе свае песьні ў паўнавартасным аркестравым суправаджэньні.