У Сьветлагорску судзяць былога судзьдзю

Радыё Свабода Сёньня суд Сьветлагорскага раёну перанёс на 6 кастрычніка разгляд крымінальнай справы супраць юрыста са Жлобіна, былога судзьдзі Сяргея Ярашэвіча.
Спадар Ярашэвіч абвінавачваецца ў абразе судзьдзяў Рагачоўскага раённага суду Ўладзімера Саламейчука і Мікалая Рубісава. Абвінавачваны ў кнізе заўваг і прапановаў Рагачоўскага суду параўнаў рагачоўскіх судзьдзяў з судзьдзямі 1937 году.

Сьветлагорскі суд чакае зь Вярхоўнага суду папярэднюю справу пра хуліганства супраць Ярашэвіча, якая і паслужыла прычынаю ягонай рэзкай ацэнкі рагачоўскіх судзьдзяў у кнізе скаргаў.