Берасьце: пасьля вучэньняў шпіталізаваныя тры вайскоўцы

Радыё Свабода Здарэньне адбылося ў 38-й мабільнай брыгадзе, якая знаходзіцца ў Берасьці. Выбухнуў снарад з самаходнай зброі.
Аднаму з вайскоўцаў, якога прызвалі з Пружанаў, адарвала руку. Яшчэ два вайскоўцы атрымалі цяжкія пашкоджаньні й таксама трапілі ў шпіталь.

Сёлета ў траўні ў гэтай берасьцейскай брыгадзе, якая лічыцца элітным вайсковым злучэньнем, быў іншы надзвычайны выпадак. Таксама ў часе вучэньняў адзін з вайскоўцаў выпусьціў з рук гранату — і толькі самаахвярнасьць афіцэра ўратавала ад цяжкіх наступстваў.