Вячаслаў Сіўчык вызвалены пасьля адміністрацыйнага арышту

Галіна Абакунчык, Менск Вячаслаў Сіўчык вызвалены з турмы на вуліцы Акрэсьціна а 4-й гадзіне раніцы 22 верасьня.
Ён адбываў 10-дзённы адміністрацыйны арышт паводле рашэньня суду Цэнтральнага раёну Менску. Палітыка абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Менску 22 сакавіка.

Вячаслаў Сіўчык вінаватым сябе не прызнае й зьвярнуўся з адпаведнай скаргай у пракуратуру і гарадзкі суд Менску.