На гродзенскім “Азоце” рабочых прымушаюць перайсьці ў афіцыйны прафсаюз

Радыё Свабода Адміністрацыя гродзенскага хімічнага заводу “Азот” правяла сход рабочых, на якой патрабавала, каб тыя пераходзілі зь незалежнага прафсаюза прадпрыемства ў праўладную Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі.
Рабочыя пакуль не пагаджаюцца, нягледзячы на тое, што адміністрацыя дала зразумець, што з сябрамі незалежнага прафсаюза не будуць падаўжацца кантакты.