Вугорскі бізнэсовец: форынт патаньнеў, людзі выдаткуюць менш грошай

Радыё Свабода Вугорскі бізнэсовец Лаяш Фэрэнс, які разам са сваімі калегамі з Аўстрыі супрацоўнічае зь беларускімі фірмамі, лічыць, што апошнія падзеі ў Вугоршчыне могуць паўплываць на зьмяншэньне імпарту ў гэтую краіну беларускіх тавараў.
(Фэрэнс: ) “Перад выбарамі ўрад заяўляў, што ўсё ў парадку, ў бюджэтнай сфэры былі падвышаныя заробкі, а аказалася, што ўсё было ня так. Калі стала зразумела, што адбываецца, наша нацыянальная валюта, форынт, патаньнела, а людзі, баючыся магчымага крызісу, пачалі менш выдаткаваць грошай, менш набываць тавараў. Мы таксама адчуваем гэта – нашай фірме давядзецца (спадзяюся, часова) зьмяншаць імпарт. Што да пратэстаў, дык думаю, што тыдні праз два ўсё супакоіцца”.