Паводле агенцтва “Інтэрфакс” Аб правале перамоваў наконт вяртаньня ў Беларусь выхаванкі Вілейскага дому-інтэрнату, сіраты Вікі Мароз паведаміў амбасадар Беларусі ў Рыме Аляксей Скрыпко:
“Італьянская сям’я адмовілася вяртаць дзіця. Перамовы паміж намесьнікам міністра юстыцыі Італіі і прадстаўнікамі сям’і ў прысутнасьці губэрнатара вобласьці Легурыя і прадстаўніка суда ў справах непаўнагадовых закончыліся безвынікова”.
Сям’я пагаджаецца як мінімум, каб дзяўчынка засталася ў Італіі яшчэ год на лячэньні. Сям’я, якая прымала дзяўчынку на аздараўленьне, заявіла, што ў Беларусі з яе зьдзекавалася. Італьянскі ўрад бліжэйшым часам сфармуе сваю пазыцыю ў гэтым пытаньні.
МЗС Беларусі накіраваў МЗС Італіі ноту, у якой кваліфікуе дзеяньні італьянскай сям’і як сьвядомае выкраданьне ”дзіцяці”.