Радыё Свабода 19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сьцяг.
Дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Анатоль Вярцінскі зьвяртае ўвагу на палітычнае значэньне прыняцьця новых дзяржаўных сымбаляў:
(Вярцінскі: ) “Гэта было яшчэ адно сьведчаньне таго, што Беларусь становіцца на шлях сувэрэннай дзяржавы. І ня толькі ў пляне адміністрацыйным, у пляне ўсталяваньня сваёй нацыянальнай улады, але і ў пляне палітычна-гістарычным. Разьвітваючыся са старымі сымбалямі, сталінскімі сымбалямі, Беларусь такім чынам вітала новы дзень у сваёй гісторыі. Гісторыя як быццам зарэзэрвавала адмыслова для беларусаў, трымала ў запасе сьцяг такой расфарбоўкі — бел-чырвона-белы, якога ня мела дагэтуль ніводная краіна”.