Севярын Квяткоўскі, Менск Наш карэспандэнт наведаў мэмарыяльны комплекс “Лінія Сталіна” пад Менскам і падрыхтаваў фотарэпартаж. Бюст стаіць над шашой Менск—Маладэчна. Цяпер рэстаўратары рыхтуюць для помніка новыя вушы.
Уначы “Лінію Сталіна” ахоўваюць сабакі
Паводле адной з вэрсіяў, вушы бюсту адбіў адзін з былых вязьняў ГУЛАГу
У кіёску “Лініі Сталіна” прадаюцца сувэніры з выявай “Айца ўсіх народаў”
Бюст Сталіна работы Заіра Азгура прывезьлі ў гістарычна-культурны комплекс “Лінія Сталіна” з Івянца, дзе да сярэдзіны 1950-х ён стаяў на цэнтральным пляцы. Бюст быў усталяваны ля “Лініі Сталіна” з адбітымі вушамі.
Пасьля таго, як пачалася барацьба з культам асобы, бюст паставілі на тэрыторыі мясцовага рамонтна-будаўнічага ўпраўленьня. Івенчукі сьцьвярджаюць, што вушы Сталіна адбіў былы рэпрэсаваны, які вярнуўся з ГУЛАГу.
*** У кнізе Аляксандра Лукашука “За кіпучай чэкісцкай работай” прыводзіцца наступнае выказваньне скульптара Заіра Азгура ў 1949 годзе ў газэце “ЛіМ”: “Пачынаючы з 1932 году я няспынна працую над увасабленьнем вобраза вялікага Сталіна. Цяжка выказаць, якое вялікае задавальненьне дае гэтая праца. Мне заўсёды здаецца, што я ўдасканальваюся ня толькі як скульптар, але і як чалавек. Шчасьліва і радасна праходзіць маё жыцьцё”. У народнага мастака, як і ў многіх іншых яго калегаў, багатая сталініяна, адзначае Аляксандар Лукашук.