Зьмітра Дашкевіча адвезьлі ў сьледчы ізалятар<b\>

Радыё Свабода Сустаршыню незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Зьмітра Дашкевіча сёньня раніцай выклікалі на допыт у Пракуратуру Беларусі. У часе допыту сьледчы паведаміў Зьмітру аб тым, што прынятае рашэньне ўжыць да яго мерай стрыманьня арышт. Зьмітра Дашкевіча трымаюць у менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага.
Дашкевіч стаў першым арыштаваным ў крымінальнай справе, якую распачаў камітэт барацьбы з тэрарызмам. Зьмттра Дашкевіча падазраюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.