Беларусь прыпыніла выезд дзяцей на аздараўленьне ў Італію

Радыё Свабода Беларусь прыпыніла выезд дзяцей на аздараўленьне ў Італію, бо ў італьянскім горадзе Кагалета сям''я ня хоча аддаваць назад у Беларусь дзесяцігадовую выхаванку дзіцячага дому.
Італьянцы цьвердзяць, што зь дзяўчынкі ў дзіцячым доме зьдзекваліся. Дзяўчынка аб’яўленая у вышук. Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Беларусі ў інтэрвію "Інтэрфаксу" назваў дзеяньні італьянскай сям''і "выкраданьнем".