Інтэрнэт-крамы перамесьцяць у зону "by"

Радыё Свабода Урад Беларусі прыняў пастанову, паводле якой усе беларускія Інтэрнэт-крамы будуць абавязаныя рэгістравацца ў дзяржаўным цэнтры бясьпекі інфармацыі.
Як паведамляе агенцтва "Інтэрфакс", цяпер усе Інтэрнэт-крамы Беларусі павінныя будуць мець адрас толькі у зоне "by". Пастанова набывае сілу праз шэсьць месяцаў пасьля афіцыйнай публікацыі.