Дэпутат Бабруйскага гарсавету судзіцца з уладамі

Радыё Свабода, Бабруйск Ленінскі раённы суд Бабруйска разглядае пазоў незалежнага дэпутата гарсавету Вячаслава Сьвізунова да адміністрацыі ЖКГ горада.
Спадар Сьвізуноў, былы кіраўнік гарадзкой суполкі БНФ, патрабуе аднаўленьня на працы ў якасьці дырэктара жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ленінскага раёна. Яго звольнілі 17 ліпеня за ігнараваньне ўказаньняў вышэйшага кіраўніцтва.

Адзін раз Ленінскі раённы суд Бабруйска аднаўляў спадара Сьвізунова на працы.