Сфэра нафтаперапрацоўкі – самая высокааплатная ў Беларусі

Ігар Карней, Менск Міністэрствам фінансаў Беларусі падрыхтавала агляд “Аб сацыяльна-эканамічным становішчы Рэспублікі Беларусь і стане дзяржаўных фінансаў за першае паўгодзьдзе 2006 году”.
У дакумэнце адзначаецца істотная розьніца аплаты працы ў розных галінах эканомікі. Самы нізкі ўзровень заработнай платы традыцыйна застаецца ў сельскагаспадарчай вытворчасьці – 327,4 тысяч рублёў. Найвышэйшы – у нафтаперапрацоўчай прамысловасьці: 1 мільён 288 тысяч рублёў, што ў 2,3 разы вышэй за сярэдні заробак па краіне.

У невытворчай сфэры лідэрам у налічанай сярэднямесячнай аплаце працы сталі банкавыя супрацоўнікі – блізу 1 мільёну рублёў. Аўтсайдэрам – малодшы мэдычны пэрсанал шпіталёў і паліклінік з заробкам у 304 тысячы рублёў.