Радыё Свабода, Менск Сёньня ў Менску адбудзецца першы паказ новага фільма знакамітага нямецкага рэжысэра Тома Тыквэра “Парфумэр”.
Паказ заплянаваны ў рамках сусьветнай прэм’еры карціны. Апошні год самыя значныя галівудзкія фільмы зьяўляюцца ў Менску ў адначасова са сталіцамі іншых краін сьвету.
Фільм “Парфумэр” – філязофскі трылер – пастаўлены паводле бэстсэлера Патрыка Зюскінда. Рэжысэр вядомы ў сьвеце сваёй папярэдняй карцінай “Бяжы, Лола, бяжы”.
Фільм “Парфумэр” – філязофскі трылер – пастаўлены паводле бэстсэлера Патрыка Зюскінда. Рэжысэр вядомы ў сьвеце сваёй папярэдняй карцінай “Бяжы, Лола, бяжы”.