А.Борыс атрымала прэмію за разьвіцьцё стасункаў між палякамі ў сьвеце

Радыё Свабода Падчас зьезду польскіх журналістаў у горадзе Торнаў старшыня непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс атрымала ўзнагароду Ўсясьветнай асацыяцыі польскіх газэт.
Такая ўзнагарода прысуджаецца людзям, якія спрыяюць разьвіцьцю і пашырэньню польскай культуры, а таксама за разьвіцьцё стасункаў з палякамі ва ўсім сьвеце.

"Гэта ўзнагарода не для мяне. Яна для тых людзей, якія выбралі мяне старшынёй Саюза палякаў", – зазначыла Анжаліка Борыс. – "Мы і надалей будзем праводзіць асьветніцкую і культурную дзейнасьць згодна са статутам арганізацыі".

Уручаў узнагароду Анжаліцы Борыс старшыня Сэната Польшчы Богдан Барусевіч.