Радыё Свабода Салігорскіх шахцёраў пазбаўляюць права браць трохпрацэнтныя грашовыя пазыкі ў свайго прадпрыемства на будаўніцтва жыльля. Адпаведны загад зьявіўся ў канцэрне “Белнафтахім”. Гэтым жа дакумэнтам прапаноўваецца вырашаць жыльлёвыя праблемы працаўнікоў праз банкаўскія крэдыты, працэнтная стаўка якіх у чатыры разы вышэйшая.
Які загад падпісаў старшыня канцэрну Аляксандар Бароўскі, і чаму хвалююцца шахцёры, расказвае прафсаюзны актывіст Аляксандар Каралёў:
(Каралёў: ) “Загад №701 ад 31.07 гэтага году. Ён ужо афіцыйна агучаны. Рэакцыя людзей адмоўная. Цяпер ідзе збор подпісаў сярод сяброў жыльлёва-будаўнічых каапэратываў, якія сфарміраваныя ў аб’яднаньні”.
(Карэспандэнт: ) “А колькі такіх каапэратываў у аб’яднаньні “Беларуськалій”?
(Каралёў: ) “Цяпер існуе два каапэратывы, і ствараецца яшчэ адзін”.
(Карэспандэнт: ) “Удакладніце, колькі людзей у чарзе на будаўніцтва жыльля?”
(Каралёў: ) “Каля чатырох з паловай тысяч”.
Супрацоўніца жыльлёвага аддзелу адміністрацыі аб’яднаньня Тацяна Васільева кажа, што перадусім канфліктная сытуацыя разгараецца ў каапэратывах забудоўшчыкаў:
(Васільева: ) “Адзін каапэратыў у нас створаны й зарэгістраваны, але з-за фінансавага становішча пакуль захрас на месцы. Прафсаюз хімікаў і незалежны прафсаюз накіравалі звароты і ў канцэрн, і ў адміністрацыю прэзыдэнта, і ў аблвыканкам. У сваіх лістах яны сьцьвярджаюць, што мажлівыя акцыі пратэсту”.
Паведаміла Тацьцяна Васільева. У сваю чаргу прадстаўнік Салігорску ў Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў Віктар Бабаед нагадвае: ільготнае крэдытаваньне жыльля шахцёры адваявалі ў часе ранейшых мітынгаў ды страйкаў.
(Бабаед: ) “Усе працаўнікі “Беларуськалія” карысталіся гэтым. Выключэньняў не было. Ёсьць калектыўная дамова між адміністрацыяй аб’яднаньня і прафсаюзамі. “Беларуськалій” павінен выконваць свае абавязацельствы”. Віктар Бабаед нагадвае, што незалежны прафсаюзны рух Беларусі ўзьнік менавіта на хвалі страйкаў у Салігорску. У 1992 годзе шахцёры не спускаліся ў забой 43 дні.
У лістападзе 2002 году ў Салігорску адбыўся 5-тысячны мітынг супраць забароны пералічваць складкі незалежным прафсаюзам празь безнаяўны разьлік.
Сёлета летам амаль 20 тысяч працаўнікоў аб’яднаньня атрымлівалі толькі траціну сваіх заробкаў з-за праблемы збыту прадукцыі. Спэцыялісты даводзяць, што фінансавыя страты перадусім і вымушаюць адміністрацыю скарачаць затраты. У тым ліку і на льготныя крэдыты.