У Менску дазволены “Вялікі джынсавы фэст за свабоду”

Радыё Свабода, Менск Менскія ўлады дазволілі правесьці 16 верасьня на плошчы Бангалор мітынг і канцэрт.
Акцыя адбудзецца ад 16-ай да 20-ай. Адначасна, Менгарвыканкам забараніў шэсьце ад будынку Акадэміі навук, спаслаўшыся на заканадаўства, якое не дазваляе праводзіць мерапрыемствы бліжэй 200 мэтраў ад станцыяў мэтрапалітэну.