Палітвязень Артур Фінькевіч зьбіраецца ў шпіталь

Радыё Свабода Палітвязень Артур Фінькевіч 12 верасьня пройдзе мэдычнае абсьледаваньне, пасьля чаго будзе шпіталізаваны
У тэлефоннай гутарцы спадар Фінькевіч паведаміў, што шпіталізацыя не зьвязана зь ягоным знаходжаньнем у папраўчай калёніі, яна плянавая. У шпіталі ён прабудзе дзён дзесяць.

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу — “Достал” і “Мы хочам новага”. Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару. У папраўчай установе Магілёва ён ад 29 чэрвеня. Артур Фінькевіч падсобнікам працуе на цагельні супольнага беларуска-польскага прадпрыемства “Dream”. 9 сьнежня 2007 году Артур Фінькевіч мае выйсьці на волю.