Дрэнным станам школьнага даху зацікавілася КДБ

Радыё Свабода У раённым цэнтры Маларыта, што на Берасьцейшчыне, супрацоўнікі спэцслужбаў разам з прадстаўнікамі Камітэту дзяржаўнага кантролю ладзілі праверку ў мясцовай школе №3.
Як высьветлілася ў часе праверкі, школа не была падрыхтаваная да навучальнага году, бо там не пасьпелі скончыць рамонту даху. У выніку цяпер, калі амаль штодня ідуць дажджы, вучні на занятках карыстаюцца парасонамі, а ўва ўсім школьным будынку адчуваецца павышаная вільготнасьць.

Арганізатары праверкі падазраюць, што рамонт школы быў зроблены будаўнікамі зь няякасных матэрыялаў і без адпаведнай дакумэнтацыі. Калі сталі вядомыя вынікі праверкі, заявы на звальненьне адразу напісалі начальнік Маларыцкага раённага аддзелу адукацыі і дырэктар школы. Зараз вызначыць сапраўдных вінаватых мусіць пракуратура.