Прызначаны дзень разгляду касацыйнай скаргі Аляксандра Казуліна

Алег Грузьдзіловіч, Менск 19 верасьня адбудзецца паседжаньне Менскага гарсуду, на якім разгледзяць касацыйную скаргу Аляксандра Казуліна і ягоных адвакатаў на прысуд, што вынесьлі былому кандыдату на прэзыдэнта ў Маскоўскім судзе.
Нагадаем, Аляксандра Казуліна асудзілі на пяць з паловай гадоў зьняволеньня за хуліганства і арганізацыю вулічных беспарадкаў.

Адвакат Ігар Рынкевіч паведаміў, што пацярпелыя ў справе міліцыянты не падавалі скаргаў на прысуд. “Гэта азначае, што канчатковы прысуд Казуліну ня можа быць большы”, — кажа Ігар Рынкевіча.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры й чытайце на нашым сайце.