У Магілёве асуджаны за хабарніцтва выкладчык унівэрсытэту

Радыё Свабода, Магілёў За атрыманьне хабару Ленінскі раённы суд Магілёва на шэсьць гадоў пазбавіў волі выкладчыка Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова, палкоўніка ў адстаўцы Аляксандра Дудзюка. Сярод дысцыплінаў, якія выкладаў асуджаны, былі “асновы патрыятычнага выхаваньня”.
У прыёмнай рэктара ўнівэрсытэту адмовіліся даць якую-небудзь інфармацыю на факт зьняволеньня. Зь мясцовай прэсы вядома, што Аляксандар Дудзюк быў затрыманы пры канцы сёлетняе зімы. Сьледзтва ўстанавіла, што выкладчык у пэрыяд зімовай сэсіі атрымаў хабару на суму больш за 700 тысяч рублёў. Акрамя таго студэнты несьлі яму харчы ды сьпіртное. Адзін раз студэнты талакой набылі выкладчыку газонакасілку.