Уга Чавэс падзякаваў ураду Беларусі

Радыё Свабода Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Ўга Чавэс падзякаваў ўраду Беларусі за яго падтрымку кампаніі Каракасу дзеля атрыманьня месца нясталага сябра Рады бясьпекі ААН.
У часе сустрэчы з групай беларускіх чыноўнікаў, што адбылася ў Каракасе 5 верасьня, Чавэс назваў пазыцыю Вэнэсуэлы “анты-імпэрыялістычнай”. Ён таксама вызначыў Беларусь як “свабодную краіну” і перадаў цёплае прывітаньне Аляксандру Лукашэнку, які, паводле Чавэса, хутка наведае Вэнэсуэлу.