Любоў Лунёва, Менск Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа, ліквідаваны беларускімі ўладамі ў 2003 годзе, правёў урачыстую лінейку каля былога будынку ліцэю на Кірава, 21.
У будынку зроблены рамонт, на былой ліцэйскай браме і на фасадзе будынку ўжо вісяць шыльды "Суд цэнтральнага раёну Менску". Ліцэісты не пайшлі ў будынак, яны замацавалі кветкі на браме ліцэю.
Дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас выступіў перад ліцэістамі і іх бацькамі і паведаміў, што ён упэўнены ў тым, што будынак урэшце будзе належаць дзецям.
Дырэктар ліцэю Ўладзімер Колас выступіў перад ліцэістамі і іх бацькамі і паведаміў, што ён упэўнены ў тым, што будынак урэшце будзе належаць дзецям.